Новости "Кніжная вясёлка" з Міхасём Пазняковым у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

"Кніжная вясёлка" з Міхасём Пазняковым у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

30.03.2018 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” адбылася творчая сустрэча з Міхасём Пазняковым “Кніжная вясёлка”.

Прысутнічала 83 чалавека.

На канікулах у бібліятэку завітаў вядомы беларускі пісьменнік, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца, крытык і публіцыст Міхась Пазнякоў. Асабліва шмат аўтар піша для дзяцей і імкнецца не толькі забавіць юных чытачоў, але і прывіваць праз літаратурныя творы пачуццё любові да роднага краю, да роднай мовы, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню.

На сустрэчы аўтар разважаў аб тым, як важна памятаць пра свае карані, любіць сваю краіну, ведаць сваю мову, заклікаў маленькіх чытачоў да працавітасці, стараннасці, добразычлівасці. А тых, хто адгадваў загадкі, адказваў на пытанні, чакалі прызы ад аўтара. Дзеці з задавальненнем набывалі кнігі з аўтографам і добрымі пажаданнямі ад Міхася Пазнякова, якія прывезлі на сустрэчу супрацоўнікі выдавецтва “Народная асвета”.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика