Новости Тыдзень дзіцячай кнігі ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Тыдзень дзіцячай кнігі ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

30.03.2018 г. Ждановіцкая сельская бібліятэка прымала ўдзел у адкрыцці тыдня дзіцячай кнігі: “У книг не бывает каникул". Адбыўся раённы конкурс чытальнікаў мастацкага слова: “Жывая класіка”.  Прысутнічала  85 чалавек.

У 2018 г. конкурс чытальнікаў праходзіў пад назвай “Жывая класіка”. Падчас конкурсу былі выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя выказаць мастацкую задуму аўтара, якія добра валодаюць беларускай мовай. Ацэнка выступлення ўдзельніка ажыццяўлялась па 10-бальнай шкале. Выступленні ацэньваліся па наступных параметрах:

  1. Глыбіня пранікнення ў вобразную сістэму і сэнсавую структуру тэксту;
  2. Культура мовы;
  3. Выбар тэксту твора;
  4. Артыстызм выканання;
  5. Выкарыстанне музычнага суправаджэння, дэкарацый, касцюма. 

На конкурсе прысутнічалі Рагіла А.Ул. – метадыст аддзела адукацыі Мінскага райвыканкама, Тарасевіч В.Л. – кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, Хадасевіч-Лісавая К.С. – член Саюза пісьменнікаў.

У конкурсе прымалі ўдзел дзве группы вучняў: 8-11 класы і 1-7 класы. У кожнай групе былі свае пераможцы.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика