Новости "Чароўная краіна Віктара Ляскоўскага" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

"Чароўная краіна Віктара Ляскоўскага" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

29 сакавіка 2018 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры”адбылася творчая сустрэча з вядомым дзіцячым беларускім пісьменнікам і паэтам Віктарам Ляскоўскім “Чароўная краіна Віктара Ляскоўскага”.

Прысутнічала 63 чалавека.

Аўтар пазнаёміў прысутных з серыяй сваіх кніг “Казкі-пазнавалкі”, а таксама з казачнымі героямі – шчанюком Дэнікам, трусам Нулікам і казляняткам Рагалікам. Дзеці з задавальненнем слухалі вясёлыя вершы паэта, смяяліся, разам разважалі, адказвалі на пытанні. 

Дзякуючы добрым і цікавым казкам Віктара Ляскоўскага, у дзяцей з’яўляецца здольнасць суперажываць і спачуваць. Перажыванні ад казак аўтара выклікаюць жаданне наследаваць разумным, смелым, знаходлівым героям, дапамагаюць дзецям развіваць пачуццё міласэрнасці і беражлівых адносін да прыроды.

alt

alt

Яндекс.Метрика