Новости "Зорны карагод кніжных прыгод" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

"Зорны карагод кніжных прыгод" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

15.03.2018 года бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” арганізавала і правяла  творчую сустрэчу з Міколай Чарняўскім “Зорны карагод кніжных прыгод”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння.

Аўтар з цёплай усмешкай расказаў юным чытачам пра герояў сваіх кніг, пазнаёміў прысутных са сваёй першай кнігай, з газетай “Піянер Беларусі” 1958 года выдання, дзе быў надрукаваны першы верш тады яшчэ 15-гадовага Міколы Чарняўскага, а таксама з кнігамі, якія выйшлі ў выдавецтве “Звязда” у апошнія часы.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика