Новости Экскурсія на кніжную выставу "Кніга.Радзіма.Сям'я"

Экскурсія на кніжную выставу "Кніга.Радзіма.Сям'я"

ХХV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адчыніла для абзору свае кніжныя павільёны. Прадстаўнікі ЗША, Італіі, Кітая, Украіны, Расіі, Беларусі прыцягвалі ўвагу кніжнымі навінкамі.

     З гэтай нагоды Пятрышкаўская сельская бібліятэка арганізавала з вучнямі старэйшых класаў  экскурсію на кніжную выставу-кірмаш. Дзеці змаглі пазнаёміцца з рознай літаратурай; ацаніць маштабнасць і значымасць выставы-кірмашу, убачыць колькасць пісьменнікаў і чытацкую аудыторыю, набыць літаратуру, якая спатрэбіцца у далейшым навучанні. Экскурсія атрымалася змястоўнай, цікавай, насычанай эмоцыямі і захапленнямі.  

alt

alt

Яндекс.Метрика