Новости Вячоркі "Грамніцы - Свята ў гонар Божага агню і свечкі" (Библиотека ГУ "Минский районный центр культуры")

Вячоркі "Грамніцы - Свята ў гонар Божага агню і свечкі" (Библиотека ГУ "Минский районный центр культуры")

15 лютага 2018 года ў бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” завіталі актыўныя чытачы сталага ўзросту, удзельнікі клуба “Ля самавара”, каб паўдзельнічаць у кругавароце свят традыцыйнага календара, прысвечанаму Стрэчанню (Грамніцам). У паслядоўным разгортванні каляндарных падзей ёсць некалькі загадкавых мясцін. Адной з такіх загадак з’яўляецца святкаванне Грамніц 15 лютага. Адбыліся вячоркі  “Грамніцы – Cвята ў гонар Божага агню і свечкі”. Прысутнічала 13 чалавек.

Вялася размова, чаму такое Вялікае свята, у назве якога чуецца магутная сіла летняга росквіту, трапіла на сярэдзіну зімы. Мы абмеркавалі, як магло здарыцца, што ў час летняга свята ўшаноўваўся Пярун, а зімою Гром, успомнілі прыкметы і павер’я, што датычацца гэтаму Вялікаму святу, запалілі Грамнічную свечку, пілі гарбату з прысмакамі. Лірычную ноту мерапрыемству стварыла выступленне паэта В.Вайшэвіча.

Зацікавіла прысутных выстава “Прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы”.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і душэўнай.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика