Новости Фальклорнае свята "На Крещенский вечерок" (Библиотека ГУ "Минский районный центр культуры")

Фальклорнае свята "На Крещенский вечерок" (Библиотека ГУ "Минский районный центр культуры")

18 студзеня 2018 года мы запрасілі ўдзельнікаў клуба вольнага часу для людзей сталага ўзросту “Ля самавара” ў бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” на фальклорнае свята “На Крещенский вечерок”.

Прысутнічала 12 чалавек.

Мы ўспомнілі гісторыю свята, прыкметы і павер’і, звязаныя з імі з цудадзейнымі ўласцівасцямі святой вады, памылі рукі і твар адталай вадой, бо адна з прыкмет гаворыць, што той, хто набярэ каля парога снегу і абмыецца гэтай талай вадой, - увесь год будзе здаровым і прыгожым.

Паэтычным падарункам для прысутных стала прэзентацыя новага зборніка вершаў удзельніка клуба, самадзейнага паэта В.Вайшэвіча “Помніце… Не забывайце…”

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика