Новости Творчая сустрэча з К.Хадасевіч-Лісавой у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

Творчая сустрэча з К.Хадасевіч-Лісавой у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

14.12.2017 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” адбылася творчая сустрэча “Чараўніца зіма” з таленавітай беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

Прысутнічала 36 чалавек малодшага школьнага ўзросту.

Кацярына Станіславаўна запрасіла прысутных у цікавае падарожжа па краіне Фантазіі, дзе іх чакалі сустрэчы з героямі яе твораў. Пачала размову пра свае мары: стаць настаўніцай, потым – пісьменніцай, яе мары збыліся і цяпер яна піша казкі для дзяцей і сама верыць у цуды і стараецца заўважаць незвычайнае ў паўсядзённым жыцці.

Прысутным вельмі спадабаліся героі кніг пісьменніцы “Падарожжы ў Чароўны лес”, “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”, “Казкі Сіняй падушкі”, ”Казкі сівой даўніны”, “Казкі чараўніцы Зімы” і інш., праз якія яна адкрыла юным чытачам дзівосны свет казкі і прапанавала разам з ёй пабываць у ім.

Мы верым, што ў светлых успамінах дзяцей застануцца добрыя і вясёлыя персанажы гэтых казак…

Аўтар падрыхтавала і сюрпрызы: з’явілася ў вобразе Чароўнай феі, а потым ператварылася ў Зімнюю фею, якая запрасіла прысутных наведацца ў бібліятэку за беларускай кнігай, а на прыканцы сустрэчы павіншавала ўсіх прысутных з наступаючымі святамі.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика