Новости Творчая сустрэча пісьменнікаў Мінскага і Пухавіцкага раёнаў "Міншчына літаратурная"

Творчая сустрэча пісьменнікаў Мінскага і Пухавіцкага раёнаў "Міншчына літаратурная"

У ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” 23 лістапада адбылася творчая сустрэча пісьменнікаў Мінскага і Пухавіцкага раёнаў “Міншчына літаратурная”.

Дэлегацыю пісьменнікаў прыветліва сустрэў дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра культуры. Кіраўнік калектыва Рыжкова Ларыса Мікалаеўна падзялілася з прысутнымі вопытам напісання сваёй уласнай кнігі, выпуск якой запланаваны ў наступным годзе. Быкава Святлана Анатольеўна старшыня абласнога аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” паведала прысутным аб перспектывах развіцця літаратурнага жанра ў вобласці, рассказала пра сваю творчасць, зачытала ўрыўкі са сваіх вершаванных твораў. Творчую эстафету перанялі Хадасевіч-Лісавая Кацярына Станіславаўна, Дашкевіч Таццяна Мікалаеўна і Цыбульская Надзея Мікалаеўна. Паэты зачыталі свае вершы, паспявалі песні. Не менш цікавым стала выступленне пісьменнікаў Пухавіцкага раёна, удзельнікаў раённага аўтарскага аб’яднання “Наедине со всеми” кіраўнік Радкевіч Алена Валянцінаўна. Радкевіч Алена Валянцінаўна, Мікалай Марын, Эдуард Білейчык і Зінаіда Паўлючкова пазнаёмілі прысутных са сваімі вершамі, праспявалі ўласныя песні.

Сустрэча адбылася творчай, насычанай і цікавай.

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

altalt

alt

alt

Яндекс.Метрика