Новости Встреча с В.Квилория в библиотеке ГУ "Минский районный центр культуры"

Встреча с В.Квилория в библиотеке ГУ "Минский районный центр культуры"

24 кастрычніка 2017 года у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры" адбылася творчая сустрэча з Валерыем Квілорыя. Кнігі Валерыя Квілорыя з задавальненнем чытаюць дзеці, а сустрэча з аўтарам – гэта заўсёды свята для юных чытачоў, таму Валерый Тамазавіч – часты госць у нашай бібліятэцы. У гэтым годзе гэта другая сустрэча з любімым дзіцячым пісьменнікам у сценах нашай бібліятэкі.

Пісьменнік пачаў сваё выступленне з новага,  яшчэ не надрукаванага твора, рэакцыя дзяцей на які была відавочна: яны весяліліся, смяяліся, дапаўнялі аўтара, які даў магчымасць дзецям падзяліцца ўражаннямі і прыняць удзел у яго новым апавяданні.

Валерый Квілорыя расказаў прысутным,  як складаўся яго жыццёвы і творчы лёс, як нараджаюцца яго кнігі і прыгодніцкія казкі, якія так палюбіліся чытачам. Правёў агляд сваіх кніг, якія напісаны з любоўю і дабром, з гумарам і жыццёвай праўдай і выхоўваюць у дзяцей павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету.

Яго выступленне было захапляльным, жартоўным і артыстычным, хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі, час ад часу смяяліся, пачуўшы аб неверагодных прыгодах герояў яго займальных твораў.

Спадзяёмся, што гэта сустрэча пашырыла аўдыторыю чытаючых людзей, садзейнічала таму, каб у жыцці нашых дзяцей прысутнічала айчынная кніга.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика