Новости Праздник ко Дню Матери "Солнце души моей"

Праздник ко Дню Матери "Солнце души моей"

Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асобнае месца, бо Маці – гэта святое слова для кожнага чалавека, таму на святочнае мерапрыемства бібліятэка ДУ “Мінскі РЦК” запрасіла мам, якія выхоўваюць траіх і больш дзетак, нашых актыўных чытачоў Дуброва Алену Міхайлаўну, Палудо Людмілу Аляксандраўну, Жукоўскую Ірыну Аляксандраўну і Курганскую Марыну Леанідаўну, іх дружных і таленавітых дзетак, і шчаслівых бабуль  Таццяну Васільеўну і Таццяну Аляксандраўну.

Усе мы ведаем, што нічога так не сагрэе душу і сэрца маці, як добрае і ласкавае слова дачуркі ці сына, таму святочную праграму супрацоўнікі бібліятэкі рыхтавалі разам з дзеткамі, якія прысвяцілі сваім самым прыгожым,  самым чулым матулям і самым добрым бабулям цёплыя, прыгожыя, пранікнёныя вершы і песні.

Усе прысутныя з задавальненнем глядзелі прэзентацыю сям’і Дуброва і віншавалі іх з перамогай у конкурсе “Лепшая чытаючая сям’я Мінскага раёна – 2017”.

Мерапрыемства суправаджалі вясёлыя гульні, цікавыя конкурсы і гарбата з салодкімі прысмакамі.

У цёплай, душэўнай атмасферы гучалі словы павагі і ўдзячнасці за нялёгкія клопаты матулям, якія штодзённа здзяйсняюць подзвіг у такой важнай справе – выхаванне Ча-ла-ве-ка!

alt

alt

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика