Новости Информационный час "Геній нацыі"

Информационный час "Геній нацыі"

Геній нацыі

 

                                                                               Ён сеяў мудрасці зярняты,   

                                                                          Каб свет пазналі землякі.

 

 

Горад з тысячагадовай гісторыяй адзначыў юбілей: 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. Разам з вучнямі 7-х класаў ДУА “Заслаўская СШ № 2 імя М.К. Пуцейкі” і мы дакрануліся да гэтай знамянальнай падзеі. А дапамаглі гэта ажыццявіць Салаўёва Ж.С. і Маргіева Т.В., супрацоўнікі гарадской бібліятэкі.

Знакамітае імя першадрукара аб’яднала75 вучняў. Ф. Скарына – першапраходзец у многім. Ён, як і настаўнікі, пракладваў сцяжынкі да новага, невядомага, падкрэсліваючы, што “абавязак чалавека працаваць на карысць Радзімы”, вучыць патрыятызму. Шляхі класнага кіраўніка цесна звязаны з яго вучнямі. Што мы, класныя кіраўнікі, робім для гэтага? Аб’ядноўваемся з людзьмі розных прафесій. Вось і зараз запрасілі бібліятэкараў, якія пазнаёмілі з найцікавейшай гісторыяй жыцця і дзейнасці першадрукара, паказалі відэа аб узнікненні беларускага кнігадрукавання, правялі віктарыну, разыгралі прызы… Ну, а напрыканцы, каб зафіксаваць гэту падзею, настаўнікі, бібліятэкары і вучні правялі флэшмоб.

Спадзяёмся, што гэтым мерапрыемствам мы садзейнічалі фарміраванню пачуцця гонару за свайго земляка, да сваёй краіны, якая дала свету такую асобу. Такія мерапрыемствы – своеасаблівыя арыенціры, якія дапамагаюць нашым дзецям станавіцца не проста жыхарамі Беларусі, а сапраўднымі грамядзянамі, шчырымі патрыётамі!

Класныя кіраўнкі 7-ых класаў ДУА “Заслаўская СШ № 2 імя М.К. Пуцейкі”:

 

Добыш І.Г. (класны кіраўнік 7 А класа)

Папковіч М.Л. (класны кіраўнік 7 Б класа)

Чубрык А.П. (класны кіраўнік 7 В класа)

 

 

alt

alt

Яндекс.Метрика