Новости Дзень беларускай пісьмовасці

Дзень беларускай пісьмовасці

Да 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання, у Дзень беларускай пісьмовасці ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” запрасіла на духоўна-літаратурнае свята “Няхай раскажа час мінулы”.

У беларускім народным адзенні вядучы – Аляксей Дарыд, павіншаваў усіх са Святам і расказаў пра  шлях пісьменнасці на Беларусі, які быў доўгі і складаны.

Маляўніча аформленая выстава “Кніжная спадчына Беларусі” распавядала аб гісторыі ўзнікнення кнігі, аб гістарычных звестках узнікнення і развіцця беларускай кнігі, аб першадрукарах і асветніках Зямлі беларускай.

Ганаровым госцем стала дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаленка Алена Іосіфаўна.

Настаяцель прыхода Святога Дзімітрыя Растоўскага айцец Дзмітрый, паведаў аб значнасці кнігі ў жыцці кожнага адукаванага чалавека.  

Юныя чытачы бібліятэкі Жылянін Герман і Хралянок Захар падрыхтавалі сцэнку аб з’яуленні кнігі ў Х стагоддзі.

Удзельнікамі “Тэтра ценяў”, які існуе пры бібліятэцы, быў падрыхтаваны ўрывак з кнігі Анатоля  Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”.

Свята ўпрыгожылі беларускія песні ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Світанак» Анопальскага дома культуры і узорнага фальклорнага ансамбля «Калыханка» Міханавіцкага цэнтра культуры.

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика