Новости Творчая сустрэча з Віктарам Ляскоўскім у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

Творчая сустрэча з Віктарам Ляскоўскім у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

У бібліятэцы ДУ “Мінскі РЦК” адбылася творчая сустрэча з вядомым дзіцячым беларускім пісьменнікам і паэтам Віктарам Ляскоўскім “Казачны куфэрак Віктара Ляскоўскага”.

Дзеці з задавальненнем слухалі паэта, смяяліся, разам разважалі, адказвалі на яго пытанні, адгадвалі загадкі. Аўтар пазнаёміў прысутных з серыяй сваіх кніг “Казкі-пазнавалкі”, а таксама з казачнымі героямі: шчанюком Дэнікам, трусам Нолікам і казляняткам Рагалікам.

А яго вясёлыя, смешныя і павучальныя вершы прыцягнулі ўвагу прысутных, як магніт. Сустрэча атрымалася вельмі яркай, вясёлай, цёплай і запамінальнай, як і ўся творчасць пісьменніка. 

Творчая сустрэча з Віктарам Ляскоўскім

Творчая сустрэча з Віктарам Ляскоўскім

 

Творчая сустрэча з Віктарам Ляскоўскім

Яндекс.Метрика