Новости Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам В.Л.Ляскоўскім "Сябруем з добрай кнігай" у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам В.Л.Ляскоўскім "Сябруем з добрай кнігай" у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

12 красавіка ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам  В.Л.Ляскоўскім: “Сябруем з добрай кнігай” з вучнямі малодшых класаў  Ждановіцкай СШ.

Сустрэча стала сапраўдным падарункам першакласнікам. Пад час сустрэчы аўтар пастараўся разбудзіць фантазію малых, задаючы незвычайныя пытанні.Цікава, што напрыканцы сустрэчы амаль кожны з прысутных пайшоў да хаты з бібліятэчнай кніжкай Віктара Леанідавіча, а некаторыя нават набылі творы В.Л.Ляскоўскага з аўтографам для сваёй хатняй бібліятэкі.

alt

 

 

Яндекс.Метрика