Новости Фотавыстава “Эпоха Огинского: восстановление памяти”

Фотавыстава “Эпоха Огинского: восстановление памяти”

У Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з фотамастаком, членам ГА «Гістарычна-культурная спадчына Агінскага” Міхаілам Крыжаноўскім,  актрысай Мінскага абласнога драматычнага тэатра, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза журналістаў Беларусі Т. Трафімавай, актрысай народнага тэатра “Альянс” І. Цуканавай, фотакарэспандэнтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі  У.У.Куліковым.

Выстава “Эпоха  Огинского: восстановление памяти” была створана ў 2015 годзе да 250-годдзяз дня нараджэння М. Агінскага. Ждановіцкая сельская бібліятэка была 15-й установай, дзе яна экспанавалася.

ФотамастакМіхаіл Крыжаноўскі звярнуўся да асобы Міхала Клеафаса Агінскага, каб аднавіць памяць пра славутага земляка, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, таленавітага кампазітара, якога нашы сучаснікі памятаюць, найперш за ўсе, па кранальнаму паланезу “Развітанне з Радзімай”.

Пад час экскурсіі аўтар паведаміў аб гісторыі стварэння фотавыставы, аб найбольш удалых фотаздымках, расказаў аб дзейнасці ГА «Гістарычна-культурная спадчына Агінскага”. Дарэчы, членам гэтага грамадскага аб’яднання з’яўляецца і паэтка Таісія Трафімава, якая  натхнёна дэкламавала прысутным свае вершы аб Агінскім, а потым падаравала бібліятэцы на памяць аб сустрэчы зборнік сваіх вершаў “Вёска пад ліпамі”. Ірына Цуканава напоўніла сустрэчу чароўнымі гукамі музыкі. 

alt

alt

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика