Новости Сустрэча з пісьменнікам "Давайце верыць цудам!"

Сустрэча з пісьменнікам "Давайце верыць цудам!"

02 лістапада 2016 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі РЦК” адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса “Родная прырода”, цудоўным пісьменнікам і паэтам Аленай Анатольеўнай Стэльмах  “Давайце верыць цудам”.

На сустрэчу Алена Анатольеўна прыехала не адна. Разам з ёй завіталі да нас і аўтары яе новай кнігі, унучкі і дачка пісьменніццы, якія прэзентавалі сваю новую кнігу  “В гостях у Франциска Скорины”, прысвечаную  500-гадоваму юбілею выдання Францыскам Скарынай першай беларускай кнігі.

На сустрэчу з цікавай, неардынарнай, вельмі творчай Аленай Анатольеўнай  завіталі супрацонікі выдавецкага Дома “Звязда”,  дзеці са школьнага лагера, а таксама чытачы нашай бібліятэкі малодшага школьнага ўзросту. 

alt

Яндекс.Метрика