Новости Встреча с Владимиром Сивчиковым

Встреча с Владимиром Сивчиковым

12 кастрычніка ў Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, выдаўцом і перакладчыкам – Уладзімірам Мікалаевічам Сіўчыкавым. На  мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 “В” класа СШ №2 і мясцовая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў С.А. Быкава. Мерапрыемства адбылося на Тыдні маці. Гучала шмат вершаў, успамінаў пісьменніка. У час сустрэчы У.Сіўчыкаў адказаў на пытанні, адмеціў і узнагародзіў самых актыўных чытачоў і зрабіў падарункі дзіцячай бібліятэцы. Сам аўтар таксама атрымаў падарунак ад паэткі-зямлячкі – С.А. Быкавай калектыўны  зборнік вучняў горада Заслаўе “Струмені заслаўскай крынічкі”

alt

Яндекс.Метрика