Новости Статья "Міншчына літаратурная"

Статья "Міншчына літаратурная"

“Пачынаецца ў паэзію дарога…”

          “Пачынаецца ў паэзію дарога з працы над сабою перш за ўсё…” - з гэтых радкоў Канстанціна Цыбульскага пачалася літаратурная сустрэча з таленавітымі пісьменнікамі Міншчыны ў Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы.  Ірына Аляксандраўна Карнаухава, намеснік старшыні Мінскага абласнога саюза пісьменнікаў Беларусі, паведала пра жыццё і дзейнасць народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, кіраўніком якого яна з’яўляецца.

  Закранула тонкія струны душы слухачоў філасофская паэзія Святланы Анатольеўны Быкавай, якая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама челам клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”.

         Дапоўніла сузор’е  літаратурных  талентаў  маладая пісьменніца, якая  працуе пераважна ў жанры дзіцячай літаратуры – Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая.

         Шчырыя словы падзякі і пажаданні аўтарам выказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама Кудзін Сяргей Сцяпанавіч, які прысутнічаў на творчай сустрэчы. 

Яндекс.Метрика