Новости Встреча в Заславле

Встреча в Заславле

Пятага жніўня 2015 года ў Заслаўскай гарадской бібліятэцы ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася творчая сустрэча пісьменнікаў Міншчыны, прысвечаная 1030 годдзю з дня заснавання горада Заслаўя. Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў з абласнога аб’яднання “Жывіца”, аб’яднання “Сузор’е” Заслаўскай гарадской бібліятэкі і аб’яднання “Вытокі” Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Пісьменнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і пісьменнікі аматары пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, дыкламавалі свае вершы, байкі, паэмы. Напрыканцы сустрэчы намеснік старшыні абласнога аб’яднання Карнаухава Ірына падаравала Заслаўскай гарадской бібліятэцы кнігі. Сустрэча адбылася цёплая і плённая.

Яндекс.Метрика